Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.03.2021

БРСМ ініцыяваў шырокае абмеркаванне новай стратэгіі развіцця арганізацыі

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ініцыяваў шырокае грамадскае абмеркаванне праекта новай стратэгіі развіцця арганізацыі да 2025 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Прохараў. "Беларусь уступіла ў новы этап развіцця. Новыя задачы стаяць і перад нашай маладзёжнай арганізацыяй. Сёння саюз моладзі накіраваны на распрацоўку стратэгіі развіцця БРСМ да 2025 года. Гэты дакумент вызначыць асноўныя сістэмныя падыходы ў арганізацыі работы на бліжэйшыя гады, канкрэтныя чаканыя вынікі. Мы адкрыты і ініцыюем шырокае грамадскае абмеркаванне стратэгічных намераў і асноўных напрамкаў, якія дапамогуць нам дасягнуць пастаўленых мэт", - расказаў Аляксандр Прохараў. Паводле яго слоў, шырокаму публічнаму абмеркаванню праекта стратэгіі развіцця масавай маладзёжнай арганізацыі садзейнічаюць дыскусійныя пляцоўкі "Адкрыты дыялог: "БРСМ: учора, сёння, заўтра" з удзелам актыву арганізацыі і зацікаўленых. "Мы пачалі ўжо гэту работу. 12 сакавіка маладзёжная дыскусійная пляцоўка адбылася ў Гродне. Адкрытыя дыялогі запланаваны ў Віцебску - 18 сакавіка, Брэсце - 19 сакавіка, Мінску і Магілёве - 23 сакавіка, Гомелі і Мінскай вобласці - 24 сакавіка", - дапоўніў другі сакратар ЦК БРСМ. На афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах арганізацыі па прынцыпе аднаго акна прадаўжаюць работу восем маладзёжных анлайн-прыёмных. "Свае прапановы па далейшым развіцці БРСМ можа накіраваць кожны. Зрабіць гэта можна праз анлайн-прыёмныя БРСМ. Для больш зручнага пошуку і пераходу на пляцоўку Цэнтральнай або абласных прыёмных у групах БРСМ у сацсетках размешчаны іх QR-коды. Мы чакаем канструктыўныя прапановы", - падкрэсліў Аляксандр Прохараў. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі створаны 2 верасня 2002 года. Маладзёжная арганізацыя стала адным са слупоў грамадзянскай супольнасці і развівае сваю дзейнасць па шэрагу асноўных напрамкаў: грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, студатрадаўскі і валанцёрскі рух, здаровы лад жыцця, падтрымка маладзёжных ініцыятыў, міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва і іншых. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.