Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.09.2021

Дапамога беларускім сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на больш як Br27 млн

Дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму большую за Br27 млн, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. "Разнастайная дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на суму большую за Br27 млн", - расказалі ў ведамстве. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі аднаразовую матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку школьнікаў да навучальнага года атрымалі 109,9 тыс. шматдзетных сем'яў на 219,8 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат налічвае Br15,6 млн, а яе сярэдні памер у цэлым па краіне склаў Br71. Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі завершана ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Мінска. У сталіцы ахоп выплатай складае 97 працэнтаў. Тут дапамогу яшчэ акажуць 422 сем'ям на 1,7 тыс. дзяцей. Малазабяспечаныя сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, маюць права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу. Яе ўжо атрымалі каля 4,5 тыс. сем'яў на 11,1 тыс. дзяцей на суму Br5,8 млн. Падтрымка аказваецца і па месцы працы бацькоў. За кошт прафсаюзных арганізацый дапамогу атрымалі 77,7 тыс. работнікаў на 122 тыс. дзяцей на агульную суму Br5,3 млн. Акрамя таго, аказаны таксама гуманітарная, дабрачынная і іншыя віды дапамогі. Яе атрымалі 8,5 тыс. сем'яў з сацыяльна слабаабароненых катэгорый на 17,4 тыс. дзяцей на суму Br448 тыс. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.