Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.06.2021

Дэпутат: супраць Беларусі ідзе гібрыдная вайна і мы павінны быць гатовы да ўсіх выклікаў і пагроз

У адносінах да Беларусі ідзе гібрыдная вайна, і мы павінны быць гатовы да ўсіх выклікаў і пагроз, заявіла журналістам член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Людміла Жалнерчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сёння дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" ў першым чытанні. Дакументам прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у законы "Аб узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы". "Падзеі мінулага года паказалі неабходнасць перагляду нашага заканадаўства ў частцы надзялення паўнамоцтвамі дзяржаўных органаў у задзейнічанні і прымяненні сіл і сродкаў для абароны канстытуцыйнага ладу і суверэнітэту Беларусі, - сказала Людміла Жалнерчык. - Мы бачым, што цяпер Беларусь падвергнута беспрэцэдэнтнай атацы. Наспела неабходнасць нам нешта рабіць. Менавіта гэты законапраект цяпер неабходны і актуальны. Мы павінны паказаць усяму свету, што мы можам і павінны абараніць нашу рэспуліку". Парламентарый адзначыла, што адносна Беларусі ідзе гібрыдная вайна. "Нам пагражаюць звонку, і мы павінны быць гатовы да ўсіх выклікаў і пагроз", - дадала яна. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.