Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.04.2021

Дзень пісьменства ў 2022 годзе пройдзе ў Добрушы

Дзень пісьменства ў 2022 годзе пройдзе ў Добрушы. Аб гэтым паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей падчас дыялогавай пляцоўкі з моладдзю рэгіёна, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Генадзь Салавей падзяліўся, што ў 2022 годзе ў Добрушы пройдзе Дзень пісьменства, таксама ў бліжэйшыя два гады райцэнтр чакае комплекснае добраўпарадкаванне. "Мы выбралі шлях кансалідавання сродкаў для выканання маштабных задач і рэалізацыі сур'ёзных планаў па добраўпарадкаванні райцэнтраў. Так, новае аблічча ўжо набыў Мазыр. Наступны на чарзе Добруш. Тут каля райвыканкама з'явіцца новая алея, плануем пабудаваць футбольны стадыён", - расказаў ён. Губернатар адзначыў, што ўсе жадаючыя могуць прапанаваць свае ідэі па змяненні райцэнтра. Літаральна адразу з'явіліся першыя ініцыятывы. Так, першы сакратар Добрушскага раённага камітэта БРСМ Таццяна Савельева прапанавала добраўпарадкаваць для моладзі месца адпачынку "Востраў" і дапамагчы зрабіць гэту пляцоўку цікавейшай. Старшыня аблвыканкама падтрымаў ініцыятыву. Ён запэўніў, што ўлады гатовы выслухаць усе прапановы па ўдасканаленні аблічча горада і фінансава падтрымаць лепшыя з лепшых. Дыялог моладзі з губернатарам доўжыўся каля дзвюх гадзін. Не было закрытых тэм - Генадзь Салавей заўсёды адкрыты да канструктыўнай размовы. Больш за 100 маладых і ініцыятыўных людзей з усіх раёнаў вобласці сабраліся сёння ў Гомелі, каб задаць пытанні губернатару. У дыялогу закранулі тэмы будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў аховы здароўя рэгіёна, узвядзення новай школы ў мікрараёне Хутар у Гомелі, а таксама развіцця раёнаў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.