Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.05.2021

Эксперт: унутраны экстрэмізм небяспечны ўдвая, патрэбны новыя формы проціяддзя ад гэтай небяспекі

Унутраны экстрэмізм небяспечны ўдвая, таму сёння патрэбны новыя формы проціяддзя ад гэтай небяспекі. Такое меркаванне газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Цішчанка, паведамляе БЕЛТА. "Сучасны экстрэмізм - гэта інструмент гібрыдных тэхналогій вядзення вайны. Яго сэнс заключаецца ў тым, каб дасягнуць ваенных мэт без знешняга ўмяшання - разбурыць грамадства і дзяржаву знутры. І, як правіла, гэта разбуральная дзейнасць прыкрываецца ідэямі "дэмакратычнага місіянерства", - лічыць аналітык. - Наша гісторыя ведае шмат такіх місіянераў. Так, Напалеон нёс на нашы землі "еўрапейскую цывілізацыю", а Гітлер - "новы парадак". І мы добра ведаем і памятаем, да чаго гэта прывяло наш народ. Але калі раней гэта неслі на штыках, то цяпер гэту ролю выконвае ўнутраны экстрэмізм. І гэтым ён небяспечны ўдвая. Таму сёння патрэбны новыя формы проціяддзя ад гэтай небяспекі. Тут новыя законы павінны стаць рэальнай заслонай для нацыі і грамадства. Новыя законы ўпершыню называюць рэчы сваімі імёнамі і даюць адэкватную кваліфікацыю сучасным пагрозам". Як паведамлялася, Прэзідэнт на мінулым тыдні падпісаў закон, якім уносяцца змяненні ў закон "Аб процідзеянні экстрэмізму". У ім замацавана паняцце "экстрэмісцкае фарміраванне" (група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць або аказвае садзейнічанне такой дзейнасці ці яе фінансаванне). Адначасова выключана дзеючае больш вузкае паняцце "экстрэмісцкая група". Уведзены тэрмін "экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка". Як адну з разнавіднасцей такой сімволікі ён уключае ў сябе ў тым ліку і нацысцкую сімволіку і атрыбутыку. Пашыраны пералік дзяржаўных органаў - суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму. У яго дадаткова ўключаны органы юстыцыі, органы фінансавых расследаванняў, шэраг рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Каардынацыя дзейнасці суб'ектаў процідзеяння экстрэмізму ўскладзена на органы ўнутраных спраў. Прадугледжана вядзенне пералікаў арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Гэтыя пералікі дазволяць у тым ліку разглядаць пытанні дэпартацыі, забароны ўезду, пазбаўлення грамадзянства, абмежавання права займаць пэўныя пасады (дзяржаўная, воінская служба), займацца пэўнай дзейнасцю (педагагічнай, выдавецкай і дзейнасцю, звязанай з легальным абаротам зброі, выбуховых рэчываў). Нараўне з генеральным пракурорам пракуроры абласцей і горада Мінска надзелены правам прыпыняць дзейнасць арганізацый, падаваць у суд заявы аб прызнанні іх экстрэмісцкімі і іх ліквідацыі. Таксама ў Грамадзянскім працэсуальным кодэксе вызначаны тэрмін разгляду судамі спраў аб прызнанні арганізацыі экстрэмісцкай, яе ліквідацыі і аб прызнанні сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі - не пазней за адзін месяц з дня прыняцця заявы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.