Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
03.07.2021

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі даказаў сваю жыццяздольнасць - Ісачанка

Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі даказаў сваю жыццяздольнасць. Такое меркаванне журналістам па выніках пасяджэння міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве на палях VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі выказаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Форум рэгіёнаў даказаў сваю жыццяздольнасць, выніковасць, паказвае вялікую зацікаўленасць з усіх бакоў. Аб гэтым сведчаць тыя пагадненні і кантракты, якія падпісваюцца на палях форуму. Гэта тая пляцоўка, дзе сустракаюцца суб'екты рэгіянальнага гаспадарання, абмяркоўваецца практыка прымянення існуючых заканадаўстваў і тыя праблемныя моманты, пытанні, якія перашкаджаюць яшчэ далейшаму збліжэнню. Тады яны выносяцца на больш высокі ўзровень, дзе прымаюцца ўжо адпаведныя заканадаўчыя акты", - сказаў Анатоль Ісачанка. Віцэ-спікер дадаў, што ва ўмовах санкцыйнага націску з боку калектыўнага Захаду пытанні інтэграцыі, аб'яднання, уніфікацыі заканадаўстваў па асобных напрамках набываюць важнае значэнне. Сёння адбылося пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі i Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. "Мы абмяркоўвалі вынікі VII Форуму, падводзілі вынікі, ацэньвалі яго рэзультаты, а таксама намецілі планы на наступны год. Абазначылі тыя пытанні, якія будзем разглядаць. Гэта дэмаграфічная бяспека, ахова здароўя. На сённяшні дзень гэтыя тэмы вельмі актуальны для дзвюх дзяржаў", - адзначыў Анатоль Ісачанка. VIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартаваў 29 чэрвеня і пройдзе па 1 ліпеня. Яго асноўныя мерапрыемствы арганізаваны ў рэжыме відэаканферэнцыі з-за пандэміі COVID-19. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.