Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.08.2020

Галоўчанка: ніхто не ставіць пад пытанне наш суверэнітэт, гэта нават не абмяркоўваецца Беларуссю і Расіяй

Ніхто не ставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі, гэта тэма нават не абмяркоўваецца паміж беларускім і расійскім кіраўніцтвам. Аб гэтым заявіў 20 жніўня прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА. Раман Галоўчанка канстатаваў, што ў беларуска-расійскіх адносінах могуць узнікаць эканамічныя спрэчкі, але для партнёраў гэта нармальна. "Мы ўсё ж такі незалежная дзяржава, і ніхто не ставіць пад пытанне суверэнітэт або незалежнасць нас як дзяржавы. Гэтыя пытанні нават не абмяркоўваюцца кіраўніцтвам Беларусі і Расійскай Федэрацыі", - заявіў ён. Вядучы праграмы, кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў адзначыў, што нядаўна ў інтэрнэце з'явілася, але потым хутка знікла праграма перамен ад апазіцыйнага штаба. Раней яе палажэнні пракаменціраваў і Прэзідэнт Беларусі, аднак Марат Маркаў пацікавіўся ў беларускага прэм'ер-міністра, да якіх наступстваў, у прыватнасці, прывядуць прапанаваныя ў праграме выхад з Саюзнай дзяржавы і іншых "інтэграцыйных структур, дзе дамінуе Расія", увядзенне пагранічнага і мытнага кантролю на беларуска-расійскай граніцы. "Усе інтэграцыйныя аб'яднанні, пачынаючы з СНД і заканчваючы ЕАЭС, былі прызначаны захаваць тое, што было створана, - сувязі. На абломках Савецкага Саюза неабходна было выбудаваць платформу, на якой можна было б вырашаць пытанні эканамічнага і палітычнага ўзаемадзеяння ўжо ў якасці незалежных дзяржаў. Цяпер найбольш актыўнае ўтварэнне - ЕАЭС. Гэта фактычна інструмент для таго, каб краіны ўзмацнілі эканамічную інтэграцыю, каб была магчымасць рэалізацыі адзіных праграм, каб гарманізаваць прамысловую, сельскагаспадарчую палітыку, зняць бар'еры на шляху перасячэння тавараў, паслуг і працоўнай сілы. Што нам аўтары праграмы прапануюць узамен?" - спытаў Раман Галоўчанка. Ён звярнуў увагу, што цяпер многія галіны ў Беларусі - машынабудаўнічая, сельскагаспадарчая і іншыя - гістарычна завязаны на расійскіх партнёраў. "Гэта таварна-збытавыя ланцужкі, сетка кааперацый, значыць усё звязана ў адно. Дзеля чаго гэта бурыць цяпер? Каму гэта, самае галоўнае, спатрэбілася? Нам ужо калісьці спрабавалі навязаць гэта. Дзякуй богу, што ў кіраўнікоў хапіла мудрасці і чуцця не бурыць гэтага, - сказаў прэм'ер-міністр. - Беларускі экспарт у тую ж Расію - амаль $15 млрд за год. Цяпер у свеце ідзе нават не барацьба, а вайна за рынкі. А мы добраахвотна павінны адмовіцца ад таго, што стваралі, ад таго, што маем, ад нашых добрых адносін?". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.