Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.03.2021

Генпракуратура плануе ўзбудзіць крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну

Генпракуратура плануе ўзбудзіць крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Генпракуратура некалькі месяцаў таму пачала работу, накіраваную на тое, каб вырашыць пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Сёння аб гэтым даложана кіраўніку дзяржавы. Работа гэта прадаўжаецца сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі, Акадэміяй навук, архівамі. І мы гаворым аб тым, што ў бліжэйшы час такое пытанне будзе разгледжана", - заявіў генпракурор. Андрэй Швед расказаў, што Генпракуратура сумесна з парламентам падрыхтавала праект закона, накіраваны на процідзеянне гераізацыі нацызму: "Мы дэталёва абмеркавалі гэты законапраект (на праведзенай у Прэзідэнта Беларусі нарадзе. - Заўвага БЕЛТА). Ён на злобу дня". Паводле слоў генпракурора, прыняцце закона стане значным крокам у процідзеянні існуючым негатыўным праявам. "Мы сталі адзначаць праявы, у тым ліку ў СМІ, інтэрнэце, накіраваныя на тое, каб абяліць нацыстаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўчынілі злачынства супраць беларускага народа, арганізавалі тут генацыд", - растлумачыў ён. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.