Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.04.2021

Генштаб: "Захад-2021" - дэманстрацыя гатоўнасці абараняць незалежнасць Беларусі і Расіі

Усе сумесныя мерапрыемствы, ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі накіраваны на дэманстрацыю рашучасці і гатоўнасці абараняць суверэнітэт і незалежнасць абедзвюх краін. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка генеральнага штаба - начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Павел Муравейка на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Чарговае вучэнне "Захад-2021", паводле слоў Паўла Муравейкі, мае выключна абарончую накіраванасць, разглядае сучасныя формы і спосабы прымянення войскаў. "Не хачу, каб фарміравалася ілюзія. Мы вывучаем і апрабуем таксама наступальныя дзеянні, прымяненне сучасных форм і метадаў барацьбы супраць гібрыдных дзеянняў, разглядаем пытанні інфармацыйнага проціборства. Усе мерапрыемствы накіраваны на дэманстрацыю нашай рашучасці і гатоўнасці абараняць суверэнітэт і незалежнасць нашых краін", - падкрэсліў ён. Беларуска-расійскае стратэгічнае вучэнне "Захад-2021" пройдзе з 10 па 16 верасня на тэрыторыі дзвюх краін. Як адзначаў раней міністр абароны Віктар Хрэнін, у аснову задумы пакладзены адзін з магчымых варыянтаў эскалацыі ваенна-палітычнай абстаноўкі супраць умоўнай дзяржавы. У ходзе вучэнняў таксама будзе адпрацаваны комплекс пытанняў, звязаных з прымяненнем сумесных штурмавых груп на ўрбанізаванай тэрыторыі. Будзе дадзена ацэнка новым і мадэрнізаваным узорам тэхнікі, што паступіла на ўзбраенне. У якасці наглядальнікаў плануецца запрасіць прадстаўнікоў краін Захаду. Павел Муравейка таксама адзначыў, што рэгіянальная групоўка войскаў, і адзіная рэгіянальная сістэма ППА з'яўляюцца важнейшымі фактарамі стратэгічнага стрымлівання і дэманструюць "гатоўнасць і здольнасць абараняць суверэнітэт і незалежнасць Саюзнай дзяржавы, міралюбівыя падыходы да нашых дзеянняў і забяспечваюць сумесную падрыхтоўку як органаў кіравання, так і войскаў". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.