Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.09.2021

Ігра на афганскай скрыпцы, расказ Рахмона і хто вінаваты ў радыкалізме. Падрабязнасці рабочага дня Лукашэнкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана Махмадшарыфам Хакдодам. Абмяркоўвалі і двухбаковыя адносіны, але ў цэнтры ўвагі так ці інакш была самая гарачая тэма апошніх тыдняў - падзеі ў Афганістане. Сітуацыя ў гэтай краіне ўплывае непасрэдна на пытанні бяспекі ў глабальным маштабе, і Беларусь тут не выключэнне, паведамляе БЕЛТА. Наперадзе саміты АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якія пройдуць у сярэдзіне верасня ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ. На парадку дня - выпрацоўка ўзгодненай пазіцыі гэтых двух аб'яднанняў па афганскай тэматыцы. І хоць Беларусь у ШАС удзельнічае толькі ў статусе наглядальніка, прапановы беларускага боку пачуты і запатрабаваны. Калі на афганскай скрыпцы кожны будзе іграць па-свойму, быць бядзе Яшчэ 23 жніўня ў час пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая прайшла ў відэафармаце, кіраўнік беларускай дзяржавы гаварыў аб тым, што ў вырашэнні афганскага пытання павінен быць задзейнічаны і патэнцыял Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва як адной з самых уплывовых структур у Азіі. "Практычна ўсе члены ШАС сканцэнтраваны вакол Афганістана. І там іх глабальныя інтарэсы. Прынамсі, Кітая і Расіі, Індыі, Пакістана, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Варта ўзмацніць узаемадзеянне па лініі АДКБ і ШАС, выкарыстоўваючы для гэтага саміты дзвюх арганізацый, запланаваныя на 16-17 верасня бягучага года ў Душанбэ". Ён выказаў меркаванне, што, прапрацаваўшы гэта пытанне, магчыма было б правесці і сумеснае пасяджэнне па праблематыцы афганскага ўрэгулявання: "Захочуць члены ШАС рухацца ў рэчышчы абмяркоўваемага сёння пытання - добра. Не захочуць - мы сваю пазіцыю абазначым і прапануем. А ім ужо вырашаць. Думаю, што тут мы можам вельмі сур'ёзна рушыць наперад". "Не лічыцца з пазіцыяй АДКБ-ШАС будзе немагчыма. Пазіцыя ШАС-АДКБ нават будзе важней, чым пазіцыя заходняй кааліцыі", - упэўнены беларускі лідар. Цяпер ужо відавочна, што выказаная раней прапанова знайшла падтрымку. Да сустрэчы з дыпламатам з Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка праводзіць тэлефонныя размовы з замежнымі лідарамі - прэзідэнтамі Расіі і Таджыкістана. Галоўная тэма - сітуацыя ў Афганістане. "Усе пагадзіліся з маёй прапановай правесці кансультацыі па лініі АДКБ-ШАС. Усё будзе ў Душанбэ - кіраўнікі будуць там на месцы. І нам важна было б паглядзець, а якую пазіцыю зойме ШАС, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Калі пазіцыя ШАС і АДКБ будзе кансалідавана, то мы з гэтай сітуацыяй справімся. І дапаможам і афганскаму народу пераадолець гэтыя ўсе складанасці і цяжкасці. Але калі на афганскай скрыпцы кожны будзе іграць па-свойму, быць бядзе". Дарэчы, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца 9 верасня ў Маскве. У цэнтры ўвагі будуць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзвюх краін, і іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. Але можна з высокай доляй упэўненасці сцвярджаць, што лідары краін напярэдадні самітаў у Душанбэ закрануць і афганскую тэматыку. Граніцу трэба ўмацоўваць. Патрэбны сучасныя сродкі, узбраенне Прэзідэнт расказаў падрабязнасці сваёй размовы з лідарам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. "Паўгадзіны ён, як бліжэйшы сябар, расказваў аб сітуацыі, якая складваецца ў Афганістане. Дарэчы, вельмі шмат новай інфармацыі, якой у СМІ не чуваць і не відаць. Вельмі сур'ёзная і напружаная сітуацыя. Я яму вельмі ўдзячны за тое, што ён шчыра мне расказаў усё, што там адбываецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што ў Таджыкістана вялікая працягласць граніцы з Афганістанам. "Граніцу трэба ўмацоўваць, граніца складаная. Яна і ў савецкія часы была складанай. Цяпер тым больш", - падкрэсліў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўсё гэта легла на плечы таджыкскага народа і Таджыкістана. "Зразумела, што людзей - абараніць граніцу - у вас дастаткова. Патрэбны сучасныя сродкі, узбраенне", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы пры гэтым заўважыў, што Прэзідэнт Таджыкістана, можна сказаць, дзесяцігоддзямі папярэджваў аб надзвычай небяспечным развіцці сітуацыі ў Афганістане: "Мы так гэта ўсё слухалі, разумелі (у свеце ўсюды няпроста) і як радавую падзею, напэўна, успрымалі. І наколькі ён меў рацыю!" Звяртаючыся да пасла, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сустрэча з ім важна напярэдадні візіту ў Таджыкістан. "Усё ж такі вы (таджыкскі бок. - Заўвага БЕЛТА) валодаеце большай інфармацыяй, чым усе астатнія рэспублікі і нават дзяржавы ў свеце. Я абсалютна ўпэўнены. Нават вы валодаеце большай інфармацыяй, чым ЗША, якія непасрэдна там працуюць", - падкрэсліў беларускі лідар. Вядучыя заходнія дзяржавы ўлезлі і спарадзілі яшчэ большы радыкалізм Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сітуацыя ў рэгіёне ў цэлым складаная, і справа не толькі ў Афганістане. Няпростая сітуацыя і ў суседніх дзяржавах, на Блізкім Усходзе ў цэлым. "Радыкалізм увесь гэты, які, на жаль, мае сёння і аб'ектыўныя асновы і прычыны, - сказаў беларускі лідар. - Вядучыя заходнія дзяржавы туды ўлезлі, стварылі яшчэ горшую сітуацыю, чым яна там была. І, зразумела, спарадзілі яшчэ большы радыкалізм. Хто ў гэтым вінаваты? Вось яны і вінаватыя". "Часткова, магчыма, і мы. Таму што мы так сядзелі і думалі: нас гэта не закране. А не, усё закране", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Ён папрасіў дыпламата выказаць свае ацэнкі сітуацыі ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. "Можа, вы мяне сарыентуеце ў нечым", - адзначыў Прэзідэнт. У сваю чаргу Махмадшарыф Хакдод падкрэсліў, што ў Таджыкістане заўсёды рады Прэзідэнту Беларусі. "Удзячны за вашу ўвагу да гэтай праблематыкі. Ведаю, што шмат вы паглыбляецеся ў пытанні бяспекі не толькі на прасторы СНД, але і ва ўсім свеце. Ёсць ваш асабісты погляд на гэтыя праблемы", - сказаў дыпламат. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.