Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.02.2021

Качанава абмеркавала з актывам Маладзёжнага парламента і БРСМ іх дзейнасць і перспектывы

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава сёння правяла нараду па пытаннях дзейнасці Маладзёжнага парламента і ГА "БРСМ", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. На сустрэчу з удзелам членаў Прэзідыума Савета Рэспублікі, Прэзідыума Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе быў запрошаны і маладзёжны актыў Мінска. Гаварылі аб неабходнасці кансалідацыі маладзёжных рухаў, папулярызацыі іх дзейнасці, патрыятычным выхаванні, заснаванні ўласнага дня моладзі ў Беларусі і г.д. "Я хачу, каб мы пачулі праблемы і пытанні, якія хвалююць вас, а вы пачулі нейкую карысную для сябе інфармацыю, - растлумачыла мэту сустрэчы Наталля Качанава. - У Беларусі 328 маладзёжных арганізацый - мы павінны бачыць іх работу. Якая пазіцыя ў моладзі, дзе яна прысутнічае, чым цікавіцца. Гэтыя сустрэчы будуць на пастаяннай аснове, каб чуць адзін аднаго. Мы павінны сумленна і адкрыта пагаварыць па актуальных тэмах, даклады мне не патрэбны". Як расказала старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях адукацыі, навукі і культуры Маладзёжнага парламента Дзіяна Мішура, гэта сустрэча - своеасаблівы спосаб падвесці вынікі работы маладзёжнага актыву краіны на ўсіх узроўнях: ад рэгіянальнага да рэспубліканскага. У 2020 годзе Маладзёжны парламент запусціў платформу адкрытых дыскусій "Беларусь будучыні", мэта якой - кансалідацыя моладзі, што жадае прагрэсіўнага руху Беларусі ў будучыню. "Сустрэчы праходзяць кожны тыдзень у розных калектывах: гэта і навучэнская моладзь, і студэнты, і бізнес. Любы можа ўнесці прапанову для таго, каб яна, магчыма, была ўключана ў парадак Усебеларускага народнага сходу. Мы гэтыя прапановы акумуліруем - самыя яркія прагучаць на УНС", - растлумачыла яна. Маладыя парламентарыі падзяліліся і іншымі ініцыятывамі, расказалі пра свой удзел у праекце "ШАГ" (інфармацыйна-адукацыйны праект "Школы актыўнага грамадзяніна", калі вядомыя дзеячы краіны, чыноўнікі, спартсмены, актывісты сустракаюцца са школьнікамі на базе розных навучальных устаноў). Наталля Качанава таксама пабывала ў якасці госця гэтага праекта ў адной са сталічных школ. Грунтуючыся на гэтым вопыце, яна прапанавала правесці наступнае такое мерапрыемства для якой-небудзь школы сталіцы ў Савеце Рэспублікі. "Я ўбачыла, што хлопцам і дзяўчатам гэта цікава", - сказала на заканчэнне спікер. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.