Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
24.05.2021

Качанава: вельмі важна, што маладыя людзі клапоцяцца пра будучыню Беларусі

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася сёння са студэнтамі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Правядзенне сустрэчы ў Савеце Рэспублікі ініцыявалі самі студэнты. Размова з Наталляй Качанавай праходзіла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі, дзе прысутнічалі амаль 40 актывістаў. Маладыя людзі задавалі пытанні, звязаныя з дыстанцыйнай адукацыяй і размеркаваннем, расказвалі аб студэнцкім жыцці, цікавіліся змяненнямі, якія плануюцца ў заканадаўстве, выказвалі свае прапановы. "У мяне заўсёды самыя лепшыя ўражанні пасля сустрэч з моладдзю. Тым больш, што сёння прыехалі юнакі і дзяўчаты з Наваполацка, Полацка, якія вучацца ў тым жа ўніверсітэце, дзе некалі вучылася я. Тады гэта быў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Я бываю ў гэтым універсітэце. Праўда, са студэнтамі даўно ўжо не сустракалася, таму гэта сустрэча для мяне вельмі важная, - расказала Наталля Качанава. - Мне было прыемна паразмаўляць з юнакамі і дзяўчатамі, даведацца, якія тэмы іх хвалююць, якія ў іх ёсць праблемы, чым яны жывуць сёння. Іх пытанні датычыліся развіцця адукацыі ў нашай краіне, псіхалагічнай дапамогі, распрацоўкі законапраектаў, што немалаважна. Атрымліваючы сваю спецыяльнасць, яны ўжо жывуць тымі прапановамі, інавацыямі, якія трэба прадугледзець у той ці іншай галіне. Гэта было прыемна пачуць". У час сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі чарговы раз пераканалася, што многія студэнты, атрымліваючы адукацыю ва ўніверсітэце, працуюць ужо. "Гэта значыць яны сёння не проста вучацца і чакаюць, калі будуць недзе працаўладкаваны, а яны ўжо знайшлі сваё месца і, працуючы, атрымліваюць адукацыю. На мой погляд, гэта вельмі важна, што маладыя людзі думаюць пра сваю будучыню і клапоцяцца аб тым, якой будзе наша краіна ў перспектыве", - дадала яна. Студэнтка ПДУ Карына Хамянок падзялілася з журналістамі, што сённяшняя сустрэча ёй запомніцца надоўга. "Мне вельмі спадабалася экскурсія, якую для нас правялі члены Савета Рэспублікі. Было цікава паглядзець збоку, як развівалася верхняя палата парламента, даведацца аб гісторыі будынка, у якім знаходзімся. У час сустрэчы з Наталляй Качанавай не было закрытых тэм. Студэнцкі склад мог выказаць сваё меркаванне абсалютна па любым пытанні", - сказала яна. Студэнт Арцём Сакалоў таксама застаўся пад моцным уражаннем ад сустрэчы са спікерам. "Дыялог, які адбыўся паміж актывістамі і Наталляй Качанавай, адкрыў для нас нешта новае, у тым ліку веды, якія мы зможам данесці да нашых аднакурснікаў, моладзі. Гэта дасць магчымасць у нейкай ступені зрабіць работу Савета Рэспублікі адкрытай для ўсіх", - адзначыў ён. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.