Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.03.2021

Канстытуцыйная камісія збярэцца на пасяджэнне 31 сакавіка

Установачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі пройдзе 31 сакавіка, паведаміў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Спікер ніжняй палаты парламента нагадаў, што многія прапановы па змяненні Асноўнага закона паступілі ў час работы дыялогавых пляцовак і па парламенцкай лініі. "Маем намер 31 сакавіка правесці ўстановачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі, дзе вызначымся з планам і пачнём канкрэтную работу па абмеркаванні прапаноў", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. У сярэдзіне сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 105 аб Канстытуцыйнай камісіі. Дакумент прыняты для рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі УНС. Створанай камісіі даручана распрацаваць прапановы па змяненні Асноўнага закона Беларусі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. Яна надзелена правам пры неабходнасці задзейнічаць у рабоце кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый. Да 1 жніўня гэтага года камісія павінна прадставіць Прэзідэнту выпрацаваныя прапановы для наступнага іх вынясення на рэспубліканскі рэферэндум. У склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек на чале са старшынёй Канстытуцыйнага суда заслужаным юрыстам Беларусі Пятром Міклашэвічам. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.