Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.12.2020

Караеў: адурманенасць дэструктыўнымі Telegram-каналамі ў людзей праходзіць

Адурманенасць дэструктыўнымі Telegram-каналамі ў людзей праходзіць. Такое меркаванне ў эфіры праграмы "Тыдзень" на канале СТБ выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, паведамляе БЕЛТА. "Людзей, якія ў жніўні выходзілі на пратэсты, цяпер у той колькасці на вуліцах няма, таму што тая эйфарыя, адурманенасць дэструктыўнымі Telegram-каналамі праходзіць, і яны пачынаюць разбірацца ў сітуацыі, - адзначыў ён. - У нас цудоўная, бяспечная, спакойная краіна. Толькі сляпы можа гэта не бачыць". Паводле яго слоў, людзей у першую чаргу хвалюе не палітыка, а простыя, жыццёвыя, бытавыя пытанні. "Вядома, у фокусе маёй увагі застаецца грамадска-палітычная абстаноўка. Тыя пратэсныя праяўленні, якія адбываліся, калі былі хваляванні, мяне гэта цікавіць у першую чаргу. Я размаўляю з начальнікамі райаддзелаў, кіраўнікамі выканкамаў. Яны апісваюць сітуацыю ў раёнах, у чым бачаць прычыны пратэсных настрояў і называюць тыя моманты, тыя кропкі, да якіх трэба прыкласці намаганні. У прыватнасці, на некаторых прадпрыемствах работнікі пратэставалі не супраць кіраўніцтва краіны, а з-за несправядлівага стаўлення да іх на заводзе. І калі гэта ўстараніць, то пытанне вырашаецца само сабой", - растлумачыў ён. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.