Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
26.06.2021

Каранік назваў галоўныя кропкі эканамічнага росту для Гродзенскай вобласці

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік на нарадзе з удзелам кіраўніка дзяржавы назваў галоўныя кропкі эканамічнага росту рэгіёна на перспектыву, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Ён адзначыў, што Гродзенскую вобласць прынята лічыць сельскагаспадарчым рэгіёнам, таму што гэта галіна добра развіта. Хоць у агульным аб'ёме валавога рэгіянальнага прадукту яе доля не перавышае 13-14 працэнтаў. Але калі ўлічыць прадукцыю сельгасперапрацоўкі, то гэта доля павялічваецца да 36-39 працэнтаў ВРП. "Больш за 200 прампрадпрыемстваў ствараюць нядрэнны прамысловы патэнцыял і ўносяць асноўны ўклад у ВРП", - сказаў губернатар. Паводле яго слоў, уклад сферы паслуг і турызму ў ВРП пакуль недастатковы. Уладзімір Каранік падкрэсліў, што па выніках 2020 года ў вобласці не дапусцілі спаду эканомікі ў параўнанні з 2019-м - 100,1 працэнта ВРП. "У 2021-м - задача выйсці на траекторыю ўстойлівага росту. Па першым квартале рост быў каля 3,5 працэнта, па пяці месяцах - 5,5 працэнта. Рост паскараецца. Але ў гэтым плане не трэба мець ілюзій. Мы разумеем, што вялікі ўклад уносіць і беларускі атамны праект, і рост розных напрамкаў прамысловасці", - растлумачыў губернатар. Паводле яго слоў, у бягучым годзе захоўваецца тэндэнцыя росту аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі нават на фоне высокіх паказчыкаў мінулага года. "Тут асноўная задача - не страціць дынаміку і забяспечыць далейшае развіццё вобласці", - адзначыў Уладзімір Каранік. У кароткатэрміновай перспектыве ў вобласці маюць намер зрабіць акцэнт на навядзенні элементарнага парадку (зніжэнні выдаткаў, затрат на вытворчасць, паляпшэнні тэхналогій і змяншэнні страт унутры вытворчасці), паляпшэнні збытавай палітыкі для росту выручкі ад продажаў (за кошт адыходу ад пасрэдніцкіх схем, дакладнага аналізу рынкаў, скаардынаванай дзейнасці гродзенскага мяса-малочнага холдынга на знешніх рынках, не дапускаючы ўнутранай канкурэнцыі). Што датычыцца сферы перапрацоўчай прамысловасці, то, як падкрэсліў губернатар, увага да яе ў мінулыя гады цалкам сябе апраўдала і за кошт яе атрымана львіная доля дывідэндаў у Гродзенскай вобласці ў бягучым годзе. За кошт іх быў сфарміраваны стабілізацыйны фонд, які накіроўваецца на фінансавае аздараўленне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Асновай развіцця рэгіёна ў сярэднетэрміновай перспектыве Уладзімір Каранік назваў мадэрнізацыю існуючай вытворчасці пад пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі, запуск новага інвестыцыйнага цыкла. У доўгатэрміновай перспектыве губернатар лічыць неабходным імкнуцца да стварэння вертыкальна інтэграваных комплексаў і максімальнага пашырэння тэхналагічных ланцужкоў, каб адысці ад экспарту сыравіны за межы вобласці і пастаўляць ужо гатовую прадукцыю. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.