Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
15.07.2021

КС прызнаў закон па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу адпаведным Канстытуцыі

Канстытуцыйны суд прызнаў Закон Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" адпаведным Канстытуцыі. Рашэнне КС нумар Р-1278/2021 ад 6 ліпеня 2021 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. "Канстытуцыйны суд лічыць, што закон па змесце норм, форме акта, размежаванні кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыі", - гаворыцца ў тэксце рашэння. Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана судом у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю. Ацаніўшы змест норм, КС прыйшоў да высновы, што ўстанаўліваемае прававое рэгуляванне адпавядае палажэнням Канстытуцыі і патрабаванням міжнародна-прававых актаў. Прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча. Законам унесены змяненні ў законы "Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь", "Аб надзвычайным становішчы" і "Аб ваенным становішчы", а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта нумар 2. Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі 25 чэрвеня 2021 года і прадстаўлены Прэзідэнту на подпіс. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.