Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.08.2021

"Людзям патрэбна дастойная работа" - Лукашэнка арыентуе на развіццё вытворчасцей у "вёсках будучыні"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы аграгарадок Ціхінічы ў Рагачоўскім раёне, азнаёміўся з развіццём і добраўпарадкаваннем сельскіх населеных пунктаў у рамках праекта "Вёска будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.   Усяго па краіне ў гэты праект уключылі больш за 170 аграгарадкоў і вёсак, у Гомельскай вобласці пераўтварыць у "вёскі будучыні" плануюць 23 населеныя пункты (з улікам пілотнага праекта ў аграгарадку Ляскавічы).   Населеныя пункты падзялілі на пяць узроўняў у залежнасці ад колькасці насельніцтва: першы - больш за 700 жыхароў, другі - 500-700, трэці - 200-500, чацвёрты - 50-200 і пяты - да 20 чалавек. У іх актыўна развіваюць вытворчасць і сацыяльную сферу.   "Мы, напэўна, калі-небудзь прыйдзем да таго, што людзі ў асноўным будуць жыць у аграгарадках. І дай бог нам захаваць вёскі другога ўзроўню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.   Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё вытворчай сферы ў "вёсках будучыні". "У нас заўсёды адставала вытворчая сфера. Быццам бы ўсюды школы ёсць, магазіны, дамы культуры, дарогі і гэтак далей. А вытворчая база адставала. Гэта значыць людзей мы паселім, але ім жа трэба там даць дастойную работу. Таму трэба і вытворчасцю займацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.   За апошнія два гады ў Ціхінічах абнавілі дарожную інфраструктуру, адрамантавалі і пабудавалі новыя сацыяльныя і спартыўныя аб'екты, азелянілі і добраўпарадкавалі тэрыторыю аграгарадка. Таксама была ўдасканалена вытворчая сфера прадпрыемстваў камунальнай уласнасці.   Работа па добраўпарадкаванні Ціхінічаў і пераўтварэнні аграгарадка ў "вёску будучыні" прадоўжыцца да 2025 года. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.