Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.08.2021

Лукашэнка аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы: мы ўмеем рабіць усё, але з нашай бязладнасцю трэба заканчваць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Лагойскі раён запатрабаваў разабрацца з недысцыплінаванасцю і невыканальнасцю ў сельскай гаспадарцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У гаспадарцы "Астрошыцы" кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця збожжаўборачнага камбайнабудавання. Падставай для мерапрыемства стаў незвычайны юбілей: напярэдадні споўнілася 25 гадоў, як на "Гомсельмашы" па даручэнні Прэзідэнта пачалі выпускаць беларускія камбайны. "Мерапрыемства некалькі сімвалічнае. Але прысвечана вельмі важнаму этапу ў развіцці нашай дзяржавы. Нават не сельскай гаспадаркі. Мы добра памятаем, калі людзям есці не было чаго, людзей трэба было накарміць. А без хлеба як? Здарылася так, што нейкі хлеб у полі быў, а ўбіраць яго не было чым. І вось тады прымаліся сур'ёзныя рашэнні ў плане таго, чым убіраць хлеб", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта прынятае чвэрць стагоддзя таму рашэнне было цяжкім. Гучалі меркаванні адмовіцца ад вытворчасці ўласнай уборачнай тэхнікі і закупляць яе ў Германіі. Аднак за пару гадоў беларускім прамыслоўцам удалося выпусціць сваю машыну. "Гэта нам дало магчымасць падысці да стварэння зусім новых камбайнаў, якія сёння ўжо канкурыруюць з тымі ж нямецкімі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Таму спакойна пачалі праводзіць уборачную кампанію. Сёння маем усю лінейку сельскагаспадарчай тэхнікі". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка не змог абмінуць і негатыўныя моманты, адзначыўшы безгаспадарчае стаўленне да тэхнікі і ўраджаю ў час уборачнай. "Мы ўмеем усё рабіць, але гэта бязладнасць, недысцыплінаванасць, невыканальнасць - гэта катастрофа. З гэтым трэба заканчваць", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. За 25 гадоў айчыннаму збожжаўборачнаму машынабудаванню ўдалося дасягнуць шмат. Сёння выпускаюцца 11 мадэлей тэхнікі ў 75 мадыфікацыях. Яшчэ 7 новых мадэлей у бліжэйшы час будуць запушчаны ў вытворчасць. Паводле слоў генеральнага дырэктара "Гомсельмаша" Аляксандра Новікава, калі ў мінулым годзе холдынг выпусціў крыху больш за 1,8 тыс. самаходных машын, то за гэта першае паўгоддзе - амаль 1 тыс. адзінак тэхнікі. "Плануем да заканчэння года выпусціць 2 170 машын. У нас ужо практычна да сярэдзіны наступнага года сфарміраваны пакет заказаў", - праінфармаваў ён Прэзідэнта. Аляксандр Новікаў расказаў кіраўніку дзяржавы аб перспектывах развіцця прадпрыемства, удасканаленні існуючых мадэлей камбайнаў і распрацоўцы новых. Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім патрабаванні актыўней займацца імпартазамяшчэннем, хоць менавіта на "Гомсельмашы" ў гэтым напрамку зроблена нямала: за апошнія пяць гадоў імпартаёмістасць вытворчасці скарочана ў два разы. "Гэта трэба рабіць. А то мы жалеза зробім, а разумныя вузлы - гідраўліка, электроніка - купляем на Захадзе. Трэба самім гэта рабіць", - падкрэсліў Прэзідэнт. На полі гаспадаркі "Астрошыцы" кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з узорамі збожжаўборачных камбайнаў, іншай сельгастэхнікі і імпартазамяшчальнай прадукцыі (камплектуючых вырабаў да збожжаўборачных камбайнаў вытворчасці беларускіх прадпрыемстваў). Тут былі таксама прадэманстраваны пасяўныя агрэгаты ААТ "Лідаграпраммаш", які ўваходзіць у холдынг "Гомсельмаш", і холдынга "АМКАДОР". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.