Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
14.09.2021

Лукашэнка: Беларусь не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць зняты санкцыі

Беларусь не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць зняты санкцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 верасня журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне, дзе прайшоў адзін з этапаў сумеснага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гаворачы, у прыватнасці, аб міграцыйным крызісе на еўрапейскай граніцы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым пытанні мяч на баку заходніх партнёраў. "Хочаце жыць бяспечна - прыязджайце. Вызначым месца, будзем сустракацца, абмяркоўваць гэтыя пытанні. Але пакуль не будуць зняты гэтыя бязглуздыя санкцыі і знявага нашых патрыятычных людзей, з імі размаўляць ніхто не будзе, на калені мы не станем", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу, што заходнія санкцыі аказаліся бяздзейнымі, таму ў Беларусі не перажываюць аб новых магчымых абмежаваннях. "Хочаце дапамогі - паводзьце сябе дастойна. Не трэба нас лічыць нейкімі другараднымі людзьмі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У нас ёсць усё для таго, каб абараніць нашу краіну ад любых замахаў". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.