Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
11.08.2021

Лукашэнка: Беларусь прайшла сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства

Беларусь прайшла сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Мы прайшлі сур'ёзнае выпрабаванне на нацыянальнае адзінства. Ведаем, у нас ёсць усё для таго, каб гэты перыяд у сваёй навейшай гісторыі прайсці дастойна. Ёсць народ думаючы, адукаваны, адданы інтарэсам суверэннай Беларусі. Ёсць усеагульнае разуменне, што ў сферы нацыянальных інтарэсаў мы ўсе глядзім у адным напрамку - дзяржаўным", - заявіў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашні 2021 год і быў аб'яўлены Годам народнага адзінства таму, што беларусы змаглі захаваць краіну ў барацьбе за свой выбар гістарычнага шляху і сваіх перспектыў. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта было б немагчыма без кансалідацыі грамадства ў жаданні і імкненні забяспечыць мір на роднай зямлі. Адзінства беларусаў, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прадэманстравала і паспяховая работа Усебеларускага народнага сходу. На форуме была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Завяршыўся першы этап работы Канстытуцыйнай камісіі. У яе адрас паступіла велізарная колькасць прапаноў па ўдасканаленні Асноўнага закона. "Заўважу, на пераменах настойвалі многія. І тады ўсе ўспрынялі змяненні ў Канстытуцыі як першы, самы галоўны і асноўны крок да гэтых перамен. Гэта значыць, на падставе законаў, усё астатняе было б хаосам і беззаконнасцю", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.