Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
05.07.2021

Лукашэнка: беларусы адзіныя ў імкненні абараніць сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху

Беларускі народ адзіны ў імкненні абараніць сваё суверэннае права на выбар гістарычнага шляху. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Гэта свяшчэннае для нас свята сімвалізуе перш за ўсё народнае адзінства, якое дапамагло беларусам вытрымаць самы моцны ўдар лёсу, выжыць як нацыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і перамагчы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі народ быў адзіны 25 гадоў таму, калі выбраў сваім галоўным дзяржаўным святам дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адзіныя беларусы і сёння - у імкненні абараніць гераічную спадчыну, памяць аб Вялікай Перамозе, суверэннае права на выбар гістарычнага шляху. "І няма ніякай іншай даты ў нашай гісторыі, якая так глыбока прымушала б задумацца аб каштоўнасці міру, незалежнасці і свабоды", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што 77 гадоў таму змучаная вайной Беларусь была пазбаўлена ад фашысцкага прыгнёту. "Раздаўленыя горам страт і страхам за ўласнае жыццё людзі сталі свабоднымі. І толькі яны, відавочцы і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай, ведаюць, што такое сапраўдныя свабода і незалежнасць. Таму што ўсё гэта тады было ўмомант страчана. А перыяд акупацыі ператварыўся для іх у сапраўднае пекла. Беларусаў зажыва спальвалі ў іх жа ўласных дамах, як у Хатыні, Дальве, Але. Зганялі ў канцэнтрацыйныя лагеры, як у Трасцянцы і Азарычах, адкуль выхад быў толькі адзін - у агульную магілу. У прамым сэнсе пілі кроў беларускіх дзяцей, як у вёсачцы Чырвоны Бераг. З вен падвешаных на спецыяльныя станкі дзяўчынак і хлопчыкаў нацысцкія садысты выціскалі літаральна ўсё да кроплі на патрэбы салдат рэйха. След, які пакінула на нашай зямлі гітлераўская Германія, не сатрэ час", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт дадаў, што, магчыма, такія факты гучаць жудасна і недарэчы для святочнага дня, але забываць іх нельга. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.