Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.05.2021

Лукашэнка: калі Байдэн хоча абмеркаваць з Пуціным Беларусь, няхай прыязджаюць у Мінск

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што лідары ЗША і Расіі маглі б сустрэцца ў Мінску, калі хочуць абмеркаваць сітуацыю ў рэспубліцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што маючая адбыцца сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША цяпер бурна абмяркоўваецца ў СМІ. Як было заяўлена, сярод іншага кіраўнікі дзяржаў хочуць абмеркаваць Украіну і Беларусь. "Добра, няхай пагавораць пра Беларусь. Вось мы з Пуціным у пятніцу будзем Амерыку абмяркоўваць. Я толькі не ведаю, аб чым Байдэн (Пуцін жа ў тэме) будзе гаварыць па Беларусі. Я за яго перажываю ў тым плане, каб яму хоць карту далі і ён паглядзеў, дзе гэта Беларусь знаходзіцца. Яны ж абсалютна не валодаюць абстаноўкай, сітуацыяй", - звярнуў увагу Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што калі кіраўнікі ЗША і Расіі так хочуць абмеркаваць Беларусь, то ім лепш зрабіць гэта ў Мінску. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што яго расійскі калега з задавальненнем прыедзе ў Беларусь. "Публічна хачу запрасіць: калі яны хочуць абмеркаваць праблемы Беларусі, няхай прызджаюць да нас. Я сустрэчу іх дастойна абодвух, абмяркуем усе праблемы. Выслухаю нават усе гадасці, якія Псакі (прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі. - Заўвага БЕЛТА) яму напіша для таго, каб ён мне сказаў. Будзе шчырая размова. А сядзець у Швейцарыі і вучыць Пуціна праблемам Беларусі - гэта смешна", - заўважыў Прэзідэнт. Ён дадаў, што Уладзімір Пуцін і Джо Байдэн у час тэлефоннай размовы паспелі ўжо абмеркаваць Беларусь і амерыканскаму лідару, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, давялося апраўдвацца. "У гэтым плане Пуцін вельмі прыстойна зрабіў. Ён мне потым тэлефанаваў і прасіў прабачэння, што без дазволу абмяркоўваў Беларусь. Я гавару: "Ды за гэта табе дзякуй, што ты яму так сказаў". Таму няхай пагавораць па Беларусі, хоць будзе ведаць, дзе яна размешчана", - падагульніў кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.