Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
02.07.2021

Лукашэнка - моладзі: будзьце асцярожней у меркаваннях, каб потым не было сорамна за свае выказванні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў моладзь быць асцярожней у меркаваннях, каб потым не было сорамна за свае выказванні і рэпосты. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "У цяжкія для краіны перыяды будзьце асцярожныя ў меркаваннях, тым больш ва ўчынках. Чаму? А каб праз гады не было сорамна за выказванні і рэпосты, якія вы і самі потым забудзеце, а інтэрнэт будзе помніць усё. І не паспееце ўсё сцерці, як некаторыя цяпер робяць. Таму не спяшайцеся, каб не было балюча і сорамна за без мэты пражытыя гады, як гаварыў класік", - сказаў беларускі лідар. "Няхай створаны вамі ў сетках віртуальны партрэт заўсёды паказвае, што нават у такім юным узросце вы мыслілі, гаварылі, дзейнічалі правільна, па-дзяржаўнаму. Як належыць сапраўдным грамадзянам сваёй краіны", - прадоўжыў Прэзідэнт. Асабліва важна гэта для тых, хто будуе самыя амбіцыйныя планы на жыццё, лічыць кіраўнік дзяржавы. "Бо хто ведае, якія кабінеты і якое крэсла вы зоймеце заўтра. Нехта з вас будзе стаяць замест мяне на гэтым месцы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму вучыцеся ў першую чаргу думаць пра будучыню краіны і беражыце свой імідж, свой твар". "І проста ведайце: калі мы, старэйшае пакаленне, гаворым, што працуем на карысць Беларусі, - гэта азначае на карысць нашых дзяцей, гэта значыць вас. Няма матывацыі мацнейшай за гэту. І няма нічога больш важнага, чым бачыць вас шчаслівымі", - падкрэсліў Прэзідэнт. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.