Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.03.2021

Лукашэнка: мы мала гаварылі моладзі, што беларускі народ вытрымаў у гісторыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэба больш гаварыць моладзі аб тым, што беларускі народ перажыў у сваёй гісторыі. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Малочны свет", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Моладзі мы мала гаварылі, што мы вытрымалі ў гэтай гісторыі, што мы пацярпелі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён расказаў, што на нарадзе ў Мінску якраз абмяркоўвалася тэма процідзеяння гераізацыі нацызму, а таксама пытанне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. "На нашу зямлю прыйшлі, спальвалі ў тысячах вёсак у хлявах і іншым. Гэта быў самы сапраўдны, страшэнны генацыд. І беларусаў, і палякаў, і яўрэяў, і рускіх, і ўкраінцаў - усіх, хто тут жыў", - падкрэсліў беларускі лідар. "Вось мы збіраем матэрыялы, і мы цяпер усяму свету прад'явім. І тым, хто нас сёння дэмакратыі павучае, мы ім пакажам, дзе быў генацыд і што такое генацыд беларускага народа. Гэта значыць, мы гэтага "дабра" паспыталі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Чатыры гады - прыйшлі, раздавілі краіну, знішчылі - і пайшлі праз чатыры гады. Уявіце, у якой сітуацыі жылі нашы людзі. Жах. Хто ў зямлянках, хто як мог". У адным з пытанняў Прэзідэнту было нагадана і пра гадавіну заключэння Рыжскага дагавора 1921 года, па якім беларускія землі аказаліся падзелены, і іх заходняя частка была аддадзена Польшчы. "А я ж яшчэ тады, да ўсіх гэтых бурных падзей (паслявыбарных. - Заўвага БЕЛТА), у розных месцах пра гэта гаварыў і паказваў карту 1921 года. Заканчваючы выступленні перад актывам, я гаварыў: я не хачу, каб было вось так. І паказвалі карту на ўсю сцяну. Я адчуваў нутром. У мяне не было фактаў, як цяпер, але я адчуваў, што нас пачынаюць ірваць. Я часта гаварыў, што Беларусь - на разрыў. І Расія не можа нас страціць. Таму што апошняя апора тут". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.