Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
19.09.2020

Лукашэнка: мы не станем на калені, нават калі застанёмся адны

Беларусь не стане на калені, нават калі застанецца адна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме "За Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Паверце, сітуацыя вельмі няпростая. І я яе не хачу ўскладняць. Мы мужыкі, і мы вырашым гэту праблему", - запэўніў беларускі лідар. Да жанчын і дзяўчат Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з просьбай: "Вы вернецеся дадому. Скажыце дома, у кожнай вёсачцы, у горадзе, вялікім і малым, скажыце людзям пра тое, што адбываецца на самай справе. Сёння пытанне Беларусі, Расіі і, можа, усёй Еўропы, не толькі Усходняй, вырашаецца тут. Нельга давесці да гарачай вайны", - падкрэсліў беларускі лідар. "Я толькі што сказаў: у іх арсенале засталося зусім няшмат прыёмаў. І мы стаім на мяжы страшнай катастрофы. Калі яны сунуцца сюды, мы вымушаны будзем адказваць. Мы не станем на калені. Нават калі застанемся адны", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.