Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.08.2021

Лукашэнка: мы павінны не проста перадаць краіну новаму пакаленню, а дапамагчы яму стаць на патрэбныя рэйкі

Цяперашняя ўлада павінна не проста перадаць краіну новаму пакаленню, а дапамагчы яму стаць на патрэбныя рэйкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Ціхінічы Рагачоўскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.   "Прыходзіць новае пакаленне. Вы бачыце, што жыццё мяняецца. Хацелася б, каб тое, на чым заўсёды трымалася жыццё і наш чалавек, засталіся: гэта праца і хлеб, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ідзе новае пакаленне, яно будзе іншае. Але мы павінны не проста ім перадаць краіну. Мы паступова, прыводзячы ў тым ліку і да ўлады іх, павінны бачыць, кантраляваць, дзе трэба, падказваць, каб яны не страцілі ўсё тое каштоўнае, што мы з вамі напрацавалі за гэтыя гады. Вось у чым сутнасць і маёй работы цяпер. І мы пачалі з заканадаўства”.   Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым нагадаў, чаму ў Беларусі вырашылі абнавіць Канстытуцыю. “Не толькі таму, што час прыйшоў. А таму, што ўсе крычалі: дайце "перамен"! Добра. Вы таксама хочаце перамен - гэта не праблема. Усе людзі хочуць перамен. Пажадана да лепшага, а не да горшага. Але калі ўжо і перамены, то іх трэба рабіць у адпаведнасці з законам. А асноўны закон - гэта Канстытуцыя. Гэта не я прыдумаў", - адзначыў Прэзідэнт.   "Прыйшоў час - прыйдуць іншыя людзі. Мы павінны ім перадаць краіну, паставіць іх, як у народзе кажуць, на патрэбныя рэйкі і падштурхнуць. А далей - няхай будуюць для сябе і сваіх дзяцей жыццё. Але проста так кінуць іх мы не можам. Нельга кідаць, таму што будзем жыць слабыя і будзем бачыць, як мучацца нашы дзеці", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.