Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.12.2020

Лукашэнка на нарадзе па каранавірусе: галоўнае - захаваць жыццё чалавеку, усё астатняе другараднае

Пытанне лячэння і ратавання людзей - найважнейшае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні абласнога штаба па пытаннях процідзеяння каранавіруснай інфекцыі ў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Самы галоўны паказчык - гэта смяротнасць. У Віцебскай вобласці, якая ў нас сёння не лепшая, за суткі памерлі двое, за мінулыя - нуль. Патрабаванне будзе перш за ўсё - захаванасць жыцця, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Я хачу, каб усе пачулі: галоўнае - захаваць жыццё чалавеку. Усё астатняе другараднае: хопіць сродкаў індывідуальнай аховы, не хопіць, будуць лякарствы, не будуць. Без лякарстваў выратавалі чалавека - дзякуй. З лякарствамі выратавалі - таксама вам дзякуй. Але загінуў чалавек - за кожнага адкажаце. Вось што самае галоўнае - захаваць жыццё чалавека". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі паглыблены ў пытанні барацьбы з каранавірусам. І сёння ў яго няма прэтэнзій ні да міністра аховы здароўя, ні да губернатараў, ні да членаў штаба. "Дзякуй богу, у нас тысячамі за суткі не гінуць людзі, нават сотнямі не гінуць. І не будуць гінуць, таму што мы ўсе - ад старшыні сельскага савета, райвыканкама, аблвыканкама да міністра, прэм'ер-міністра і Прэзідэнта - займаемся і будзем займацца гэтай праблемай. Мы будзем ратаваць нашых людзей, наколькі гэта магчыма, - запэўніў Аляксандр Лукашэнка. - Таму не статыстыкай трэба супольнасці медыцынскай займацца, а лячэннем людзей. Што ў пераважнай большасці нашы людзі і робяць". "Давайце будзем ратаваць людзей - гэта мой зварот да ўрачоў. Лячыць людзей трэба. Пытанне лячэння і ратавання людзей - найважнейшае", - падагульніў Прэзідэнт. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.