Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.11.2020

Лукашэнка: ніхто не мае права зрабіць нас сваім прыдаткам

Ніхто не мае права зрабіць нас сваім прыдаткам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця трэцяй лініі мінскага метро, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Запомніце адно: усюды добра, дзе нас няма. Другое: я хачу, каб вы жылі на сваёй зямлі, а калі і "пад зямлёй", то ў сваім метро. І ніхто не мае права зрабіць нас сваім прыдаткам", - падкрэсліў беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы выказаўся на злобу дня: "Некаторыя ад нас патрабуюць новыя выбары. Гарантую вам новыя выбары тады, калі вы прымеце рашэнне. Немцы ўчора паклапаціліся, аж у сваім парламенце прынялі рашэнне для нас, беларусаў. Вы спачатку ў сябе разбярыцеся, у Польшчы разбярыцеся, яна бліжэйшая. І самае галоўнае: ці запатрабуюць яны ад амерыканцаў правесці паўторныя выбары? Я пагляджу, як немцы запатрабуюць ад амерыканцаў правесці новыя выбары". Аляксандр Лукашэнка заклікаў грамадзян самастойна аналізаваць падзеі, якія адбываюцца, і зыходзячы з гэтага фарміраваць меркаванне. "Я хачу, каб вы думалі сваёй галавой. Думайце, і калі вы нешта гаворыце, аргументуйце. Але паколькі сёння свята (адкрыццё першай чаргі новай лініі метро. - Заўвага БЕЛТА), віншую вас з гэтым святам, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вельмі хачу, каб мы захавалі вас: разумных, талковых, таленавітых. Вы сапраўды класныя спецыялісты. Таму трымайце сваю галаву ў руках і думайце, як жыць". "Запомніце: вы пойдзеце - вашы дзеці павінны сюды прыйсці. Яны нікому нідзе не патрэбны, акрамя свайго кавалка зямлі. Давайце будзем думаць аб гэтым", - падкрэсліў Прэзідэнт. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.