Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
10.11.2020

Лукашэнка - Орду: інтарэсы народа, нашых працаўнікоў павінны ляжаць у аснове нашай палітыкі

Інтарэсы народа, працаўнікоў розных сфер павінны ляжаць у аснове. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу кіраўніка ФПБ на двух важных напрамках, якія датычацца паўсядзённага жыцця людзей. Першы - гэта маніторынг цэн на спажывецкім рынку, чым паспяхова ўжо займаюцца прафсаюзы. Другі - сфера жыллёва-камунальных паслуг, асабліва што датычыцца іх якасці. "Мы дамаўляліся, і я прасіў прафсаюзы, каб яны строга ўзялі пад кантроль цэнаўтварэнне. Я бачу, што прафсаюзы больш нават, чым дзяржаўныя органы, займаюцца гэтай праблемай. І паверце, людзі, якіх вы павінны падтрымліваць, гэта ацэняць. Яны ўжо ацанілі", - сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трэба кантраляваць цэны адносна тых некалькіх дзясяткаў пазіцый, у якіх перш за ўсё маюць патрэбу звычайныя людзі. "Нічога страшнага. Не трэба тут заяўляць аб тым, што гэта рынак, яшчэ нешта, дэмакратыя... Убачылі і рынак, і дэмакратыю. Ва ўсіх краінах, не толькі ў Еўропе, але і Амерыка прадэманстравала сваю дэмакратыю. Таму інтарэсы народа, інтарэсы нашых працаўнікоў павінны ляжаць у аснове нашай палітыкі", - падкрэсліў беларускі лідар. Што датычыцца сферы жыллёва-камунальных паслуг, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў частцы фарміравання тарыфаў сітуацыя знаходзіцца пад кантролем. "Але на якасць трэба звярнуць увагу. Паслугі менавіта, як яны аказваюцца. Яны заўсёды ў сацыяльных апытаннях ідуць на першым месцы", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Вось дзве праблемы (цэны на спажывецкім рынку і якасць ЖКП. - Заўвага БЕЛТА). Прафсаюзы павінны строга ўзяць на кантроль", - рэзюмаваў Прэзідэнт. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.