Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
06.01.2021

Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2021-га Годам народнага адзінства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства". Рашэнне прынята для кансалідацыі грамадства, з'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Згодна з указам Савет Міністраў сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінен распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства, а таксама забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана. Як паведамлялася, прапанову зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства Прэзідэнт выказаў у час навагодняга звароту да беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя, сутыкнуўшыся з выклікамі 2020 года, сталі гаварыць пра жаданне вярнуцца ў Беларусь, якой яна была на год раней. "Я, вядома, рады, што вы ацанілі дасягнутае, але вяртацца ў мінулае мы не будзем. У нас няма часу ісці назад і праходзіць пройдзенае. Мы абавязкова створым Беларусь будучага, і яна будзе лепшая за цяперашнюю. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі", - упэўнены беларускі лідар. "Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць - кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перагорнем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новую главу незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства, - сказаў Прэзідэнт. - Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, даражыць і любіць так, як могуць толькі беларусы - разумная, талерантная, накіраваная ў будучае нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.