Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
20.08.2020

Лукашэнка падзякаваў рабочым на прадпрыемствах і заклікаў не апускаць вочы ў асфальт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам па відэасувязі і кіраўнікоў рэгіёнаў выказаўся аб пагрозах і націску ў адносінах да шэрага катэгорый грамадзян, што мае месца ва ўмовах бягучай грамадска-палітычнай сітуацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што асноўнымі пагрозамі, якія выклікаюць непакой, з'яўляецца тое, што пастаянна прадаўжаюцца пагрозы ў адрас сем'яў ваенных, міліцыі, спецслужбаў, дзяржаўных служачых, работнікаў СМІ. "Робяцца нават атакі на членаў урада. Вы бачылі паводзіны асобных мітынгуючых у адносінах да міністра аховы здароўя", - прывёў прыклад беларускі лідар. "Пагрозы і атакі (гэта таксама нас непакоіць), на рабочых заводаў і фабрык, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Іх перад і пасля працоўнага дня прапускаюць на прахадной праз калідор агрэсіўнага натоўпу. Як гестапа. Я проста хачу сказаць рабочым, выказаць ім вялікую падзяку і папрасіць, каб яны не апускалі вочы ў асфальт. Вы, рабочыя, гаспадары на гэтым заводзе, а з гэтымі мітынгуючымі, якія вас сустракаюць на прахадной, мы разбяромся", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.