Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.07.2021

Лукашэнка: подзвіг савецкага народа і дата Дня Незалежнасці Беларусі непахісныя

Подзвіг савецкага народа і дата святкавання Дня Незалежнасці Беларусі непахісныя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Дарагія ветэраны! Дарагія сябры, тыя, хто палажыў сваё жыццё на аднаўленне нашай Беларусі пасля вайны. Я разумею, як балюча вам глядзець на спробы перакроіць летапіс часоў, назначыць новых пераможцаў, абяліць злачынцаў і навязаць нашай моладзі фальшывых герояў. Нават не сумнявайцеся, вашу Вялікую Перамогу мы нікому не аддадзім! Гэта справа гонару не толькі нашага пакалення", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы нагадаў усім, хто свядома скажае факты, і тым, хто заблытаўся, што гэта не кааліцыя заходніх саюзнікаў гнала гітлераўскіх агрэсараў ад Масквы да самога Берліна, не саюзнікі знішчылі карычневую чуму там, дзе яна зарадзілася, не яны вызвалілі ад захопнікаў Савецкі Саюз, Беларусь і Мінск. "Гэта савецкі народ, мы, беларусы, не пакарыліся. Народ паўстаў на абарону сваёй Радзімы. Мільёны людзей - воіны Чырвонай Арміі, падпольшчыкі і партызаны - змагаліся з ворагам з першага да апошняга дня. Тыя, хто не ваяваў, дапамагалі атрадам правізіяй, хавалі і лячылі параненых, штодзень рызыкавалі сваім жыццём у імя выратавання Айчыны", - адзначыў Прэзідэнт. "Таму подзвіг савецкага народа непахісны, як і дата святкавання Дня Незалежнасці Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.