Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.07.2020

Лукашэнка пра будаўніцтва: трэба забяспечыць перш за ўсё тых людзей, якія не маюць жылля

Трэба забяспечыць перш за ўсё тых людзей, якія не маюць жылля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму работы будаўнічых арганізацый, фарміравання цэн на новае жыллё. У гэтым плане прыняты ўжо шэраг мер па навядзенні парадку, каб усё рабілася празрыста і справядліва. "Нам удалося крыху збіць цэны, перш за ўсё там, дзе людзі стаяць у чарзе. І гэты працэс мы будзем узмацняць. Для нас галоўнае - цана квадратнага метра", - сказаў Прэзідэнт. "Будзем узмацняць і будаўніцтва арэнднага жылля. Мы паспрабавалі, гэтыя дамы пабудавалі як маласямейкі. Я зайшоў, паглядзеў, успамінаючы сваю маладосць (двое дзяцей - учацвярых жылі на дзевяці квадратных метрах), а там двухпакаёвая кватэра - у Бараўлянах. І пабудавалі імгненна. Выдатныя дамы. Колькі ў нас маладых людзей без кватэр сёння - шмат", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, хто хоча пабудаваць сабе дадатковыя кватэры, то тут абмежаванняў няма. "Будуйце, плаціце столькі, колькі вы хочаце, і будуйце. Нам трэба забяспечыць перш за ўсё людзей, якія не маюць жылля", - акцэнтаваў увагу беларускі лідар. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.