Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
12.02.2021

Лукашэнка пра работу з моладдзю: трэба размаўляць як з роўнымі сабе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, выказаўся на тэму работы з моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "З маладымі людзьмі трэба размаўляць як з роўнымі сабе. Яны гэта будуць успрымаць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, перад маладымі людзьмі не трэба "кланяцца": яны не ацэняць гэтага і правільна зробяць. Гэта іншыя людзі з уласнымі поглядамі і каштоўнаснымі ўстаноўкамі. "Моладзь - яна ні дрэнная, ні добрая. Яна іншая. Таму і падыходы ў размовах і выхаванні павінны быць іншыя, і мы ведаем, якія. Толькі трэба варушыцца. Інакш можам страціць гэту моладзь", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт лічыць, што моладзь павінна засвоіць: без цяжкай працы, здольнасцей і таленту багатым нельга стаць. Аднак не ўсе стараюцца вучыцца ў школе, час паказаў, што не ўсе цэняць паступленне ў ВНУ, дадаў Аляксандр Лукашэнка. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.