Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
27.07.2021

Лукашэнка пра расследаванне фактаў генацыду беларускага народа: гэта тэма не проста павінна гучаць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі Андрэем Шведам абмеркаваў тэму расследавання фактаў генацыду беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Я разумею, што расследаванне толькі набыло такія маштабы патрэбныя. Генацыд савецкіх людзей на тэрыторыі Беларусі - гэта тэма не проста павінна гучаць. Наша пакаленне ў рэшце рэшт павінна паказаць, што адбывалася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, у гады Вялікай Айчыннай вайны, - сказаў Прэзідэнт. - Зразумела, што замоўчвалі, больш тут было палітыкі, ніхто пра гэта не хацеў гаварыць. Але загінулі мільёны людзей. У гэтых мільёнаў людзей жывыя сваякі. І яны хочуць ведаць праўду. Наогул увесь свет павінен ведаць праўду, што адбывалася, асабліва вось у гэтай сітуацыі, у час гэтай гібрыднай вайны, якую супраць нас развязалі". "Зусім нядаўна адзін разумны чалавек сказаў, што "Майн Кампф" (аўтабіяграфічная кніга Адольфа Гітлера, назва якой перакладаецца як "Мая барацьба". - Заўвага БЕЛТА) цяпер застаецца актуальнай. Гэта значыць, як былі яны нацыстамі, так яны і засталіся, толькі формы зусім іншыя, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Прытым нягоднікі. На прыкладзе Літвы відаць - яны нас душаць і патрабуюць ад нас, каб на апошнім дыханні, вобразна кажучы, мы іх абаранялі". "Таму нам супакойвацца ні ў якім разе нельга. І дзякуй вам, што вы ўзялі гэту тэму для разгляду. Я атрымліваю інфармацыю, вашы супрацоўнікі працуюць. Калі патрэбна дапамога, вы гаварыце", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.