Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.06.2021

Лукашэнка пра Жыровіцкі манастыр: гэта павінна быць жамчужына

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра абмеркаваў з яго прадстаяцелем і кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы добраўпарадкаванне манастыра і яго тэрыторыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што гэта месца, як і ў цэлым Жыровічы, павінна быць жамчужынай. Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка сёння ў Свята-Успенскім саборы на тэрыторыі манастыра запаліў свечку ля Жыровіцкага абраза Божай Маці і прыняў удзел у кароткім малебне. Прэзідэнт таксама наведаў месца пахавання мітрапаліта Філарэта, які аддаў нямала сіл справе стварэння і адраджэння Жыровіцкага манастыра і духоўнай семінарыі. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.