12.08.2021
Лукашэнка пра ЗША: вы чыніце беззаконне ва ўсіх месцах свету, а мне гаворыце пра рэпрэсіі
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абвяргае папрокі ў рэпрэсіях, аб чым сёння на "Вялікай размове з Прэзідэнтам" спытала прадстаўніца амерыканскага тэлеканала CNN, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мне з амерыканцамі зусім проста гаварыць. Скажыце, калі ласка, пытанне рытарычнае (я адказваю на ваша пытанне): вы (ЗША. - Заўвага БЕЛТА) навошта застралілі дзяўчыну ў Кангрэсе, якая была ўдзельніцай войнаў у абарону Злучаных Штатаў Амерыкі і іх інтарэсаў? Пасля гэтага пытанне аб рэпрэсіях у адносінах да насельніцтва з майго боку проста цьмянее. Вы прывыклі да таго, што вы гегемоны ў свеце - вам усё дазволена. Колькі чалавек вы пасадзілі пасля падзей ля Кангрэса? Калі вы законна выбранага прэзідэнта (я маю на ўвазе Трампа) растапталі, выключылі яго са сродкаў масавай інфармацыі, з YouTube і іншае, выкраслілі цалкам і паставілі свайго прэзідэнта. Гэта што было законна?" - спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час прэзідэнцкіх выбараў у ЗША грамадзяне галасавалі па пошце, бюлетэні выкідваліся ў сметніцу, былі і іншыя шматлікія парушэнні. У той жа час Прэзідэнт заўважыў: калі б у Беларусі галасавалі па пошце, краіну парвалі б на кусочкі.
"Вам - можна. Вы чыніце беззаконне ва ўсіх месцах свету і мне гаворыце пра нейкія рэпрэсіі. З майго боку не было ніякіх рэпрэсій. Я прыняў правілы гульні тых бандытаў, якія пад кіраўніцтвам амерыканскіх спецслужбаў рушылі да нас у суверэнную і незалежную дзяржаву. Я Прэзідэнт і па Канстытуцыі абавязаны абараніць гэту дзяржаву. Што я і зрабіў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Якія ж тут рэпрэсіі? Я каго-небудзь застрэліў, каго-небудзь забіў?"
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што праціўнікі беларускай дзяржавы цяпер спрабуюць падвесці яго да міжнароднага трыбунала. Але ўчапіцца няма за што. "І яны шукаюць, шукаюць, за што б мяне...", - дадаў ён.
Адказваючы на пытанне пра інцыдэнт з самалётам Ryanair, Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для міжнароднага расследавання. "Чаго ж вы не прыехалі расследаваць? Факты на стол, рукі на стол - прыязджайце, дакажыце, што Лукашэнка пасадзіў гэты самалёт. А вы не едзеце расследаваць, таму што ўсе факты ў вас на руках і вы бачыце: не б'е, не атрымліваецца", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.