Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
31.01.2021

Лукашэнка - студэнтам: выказваць сваё меркаванне трэба, але пераходзіць мяжу закону недапушчальна

Сцены ўніверсітэта - не месца для палітычных мітынгаў. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнцкай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што добра памятае сябе ў студэнцкія часы, таму ведае, як думае і якімі ідэямі жыве моладзь. Да таго ж яго малодшы сын практычна равеснік удзельнікаў сустрэчы. "Вы і самі актыўна выказваеце сваю пазіцыю ў сацыяльных сетках, нават на вуліцах, нават у твар прадстаўнікам улады. Я ў курсе. Ніхто не забараняе вам гаварыць, выказваць меркаванне можна, трэба абавязкова, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Але недапушчальна пераходзіць мяжу закону. Сцены ўніверсітэта - не месца для палітычных мітынгаў. Тым больш недазвольныя хамства і агрэсія ў адносінах да выкладчыкаў. Мы гэта фіксавалі не ў адной ВНУ. Гэта пытанне не толькі выхавання і маралі, але і прававой адказнасці". У той жа час Прэзідэнт прызнаўся, што рады, калі ў пытаннях грамадска-палітычнага жыцця студэнты адкрыта, а часам і дзёрзка апаніруюць уладзе. Аляксандр Лукашэнка перасцярог студэнтаў: прымяраючы на сябе вобраз змагароў з сістэмай, трэба разумець, што ні адна дзяржава ў свеце не дазволіць расхістваць свае асновы, парушаць закон, разбураць традыцыі, ставіць пад небяспеку жыцці людзей. "Можа, у нас не тыя законы, якія некаму хочацца, можа, яны, з пункту гледжання некага, недасканалыя, наогул няправільныя, не патрэбны. Але, як гавораць юрысты, закон ёсць закон. І няведанне гэтых законаў не вызваляе нас ад іх выканання", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт нагадаў, як "еўрапейскія дэмакратыі" наводзяць парадак у сваіх краінах у час беспарадкаў - хутка і жорстка. "Паверце, нягледзячы на жорсткасць рэакцыі ў мінулым годзе на хаджэнні па вуліцах, нам не дарасці да таго, што вы бачылі ў Злучаных Штатах Амерыкі", - падкрэсліў ён. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.