Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
07.01.2021

Лукашэнка: светлыя калядныя дні аб'ядноўваюць нас і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Нараджэннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым Праваслаўным хрысціянам Беларусі Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым. Гэта цудоўнае свята напаўняе глыбінным сэнсам гісторыю існавання чалавецтва на Зямлі, штогод нагадвае нам пра неабходнасць духоўнага абнаўлення, бескарыслівую любоў да бліжняга, найвялікшую каштоўнасць дабра і міласэрнасці. У светлыя святочныя дні простыя сустрэчы з роднымі людзьмі саграваюць нас цеплынёй сямейнага ачага, умацоўваюць веру ў лепшую будучыню, надзяляюць энергіяй для многіх добрых спраў, аб'ядноўваюць і робяць мацнейшымі перад любымі выпрабаваннямі. Няхай свята Хрыстовага Нараджэння падорыць усім радасць здзейсненых надзей, узаемаразумення і любові ў нашым агульным доме. Шчасця, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім. Аляксандр Лукашэнка Па матэрыялах сайта БЕЛТА.