Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.04.2021

Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення "Славянскага базару"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 15 па 18 ліпеня. У мэтах пашырэння глядацкай аўдыторыі прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў. Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе білет на мерапрыемствы фестывалю, праводзімыя ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "Віцебск". З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.