Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.03.2021

Лукашэнка: жанчынам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні беларускім жанчынам з вясновым святам - Днём жанчын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям'я, Радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні. "У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Дарагія суайчынніцы! Ад усяго сэрца віншую вас з цудоўным вясновым святам - Днём жанчын. Сімвалічна, што самыя галоўныя для кожнага чалавека словы - мама, сям'я, Радзіма - жаночага роду. Менавіта вы захоўваеце і перадаяце новым пакаленням найважнейшыя каштоўнасці і традыцыі. Пры гэтым вам падуладныя любыя прафесійныя, спартыўныя, творчыя вяршыні. У гісторыі краіны і народа былі розныя перыяды, але беларускія жанчыны заўсёды вызначаліся выключнай мудрасцю і спакойнай упэўненасцю ў шчаслівай будучыні. У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, любові, узаемаразумення, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Аляксандр Лукашэнка Па матэрыялах сайта БЕЛТА.