Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
01.06.2021

Макей: у ЕС хочуць ператварыць Беларусь і яе кіраўніцтва ў краіну-ізгоя

У Еўрапейскім саюзе хочуць ператварыць Беларусь і яе кіраўніцтва ў краіну-ізгоя і пачаць татальнае ўдушэнне дзяржавы. Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю расійскаму выданню "Коммерсантъ", паведамляе БЕЛТА. Каменціруючы рэакцыю еўрапейскіх лідараў на пасадку самалёта Ryanair у Мінску, якія назвалі дзеянні беларускага боку тэрарызмам, Уладзімір Макей заявіў: "Баюся, што гэта мэтанакіраваныя дзеянні, каб ператварыць Беларусь і яе кіраўніцтва ў краіну-ізгоя, поўнасцю развязаць сабе рукі і пачаць татальнае ўдушэнне эканомікі краіны і дзяржавы". Міністр адзначыў, што навешванне ярлыкоў у апошні час у цэлым стала вельмі модным. "Мы бачым гэта ў адносінах да Расіі: яе кіраўніцтва абвінавачваецца ва ўчыненні нейкіх антычалавечых злачынстваў, тыя ж самыя палякі называюць Расію ненармальнай краінай, ажыццяўляючы пры гэтым дзеянні, якія таксама не ўкладваюцца ні ў якія чалавечыя рамкі, ні ў якую чалавечую логіку. Няхай гэта будзе на іх сумленні", - сказаў ён. Паводле слоў Уладзіміра Макея, часам вакол радавых выпадкаў заходнія краіны ўздымаюць вакханалію, і яна заўсёды палітычна матывавана. "Любыя сферы дзейнасці ў адносінах да любой сферы супрацоўніцтва паміж тымі ж еўрапейцамі і Беларуссю, паміж еўрапейцамі і Расіяй у большасці выпадкаў палітызуюцца. Для нас гэта абсалютна непрымальна", - падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.