30.08.2021
Мінадукацыі нагадала графік школьных чвэрцяў і канікулаў у новым навучальным годзе
Перад пачаткам новага навучальнага года Міністэрства адукацыі нагадала аб тэрмінах адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 навучальным годзе, паведамляе БЕЛТА.
Першая чвэрць - з 1 верасня па 30 кастрычніка, другая - з 8 лістапада па 24 снежня, трэцяя - з 10 студзеня па 26 сакавіка 2022 года, чацвёртая - з 4 красавіка па 31 мая 2022 года.
Асеннія канікулы ў дзяцей прадоўжацца 8 дзён - з 31 кастрычніка па 7 лістапада ўключна; зімовыя - 16 дзён, з 25 снежня па 9 студзеня ўключна; вясеннія - 8 дзён, з 27 сакавіка па 3 красавіка ўключна.
Што датычыцца летніх канікулаў, то яны прадоўжацца 92 дні - з 1 чэрвеня па 31 жніўня, а для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі, - 82 дні, з 11 чэрвеня па 31 жніўня ўключна.
Для навучэнцаў 1-2 класаў (3-х класаў - для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 по 20 лютага працягласцю 7 дзён.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.