Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.10.2021

Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала серыю відэаролікаў аб вакцынацыі супраць COVID-19

Новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя "COVID-19 у пытаннях і адказах", прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка "Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Урачы-практыкі, вучоныя, спецыялісты розных сфер аховы здароўя даюць адказы на розныя пытанні, у тым ліку наколькі эфектыўная і бяспечная вакцына, як вакцыны фарміруюць абарону ад COVID-19, ці трэба рабіць паўторныя прышчэпкі супраць COVID-19, што такое калектыўны імунітэт. Экспертамі па гэтых пытаннях выступілі загадчыца кафедры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі БелМАПА, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Каламіец, дырэктар РНПЦ "Кардыялогія", загадчыца кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Наталля Міцькоўская, загадчыца кафедры эндакрыналогіі БДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар Таццяна Мохарт, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб і дзіцячых інфекцый БелМАПА, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Юрый Горбіч, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта, доктар медыцынскіх навук, дацэнт Ігар Стома, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры эпідэміялогіі БДМУ Іна Фёдарава. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.