Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
28.09.2021

Міністэрства аховы здароўя: перапрафілявана дастаткова бальніц для аказання меддапамогі пацыентам з COVID-19

На гэты час перапрафілявана дастаткова бальніц, каб забяспечыць медыцынскай дапамогай пацыентаў з COVID-19. Аб гэтым сведчыць штодзённы маніторынг, які праводзіцца ва ўстановах аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Адзначаецца, што ўстановы забяспечаны лекавымі сродкамі і сродкамі індывідуальнай аховы (СІА). "На гэты час, нягледзячы на эпідэмічны ўздым, ёсць магчымасць пакінуць частку аддзяленняў для аказання высокатэхналагічнай і спецыялізаванай дапамогі па іншых назалогіях. У кожнай вобласці і Мінску ў залежнасці ад развіцця эпідсітуацыі прадугледжаны план далейшага перапрафілявання ложкавага фонду", - падкрэслілі ў прэс-службе. Спецыялісты кафедраў інфекцыйных хвароб медуніверсітэтаў і БелМАПА прадаўжаюць выязджаць у бальніцы па ўсіх рэгіёнах краіны для аказання практычнай і метадычнай дапамогі ўрачам на месцах. У міністэрстве нагадалі, што каранавірусная інфекцыя адносіцца да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Адзіны дзейсны метад папярэджання захворвання і яго цяжкага цячэння - вакцынацыя. Прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро. Пры захворванні важна своечасова звяртацца па медыцынскую дапамогу. Дарэчы, у аптэках РУП "Белфармацыя" прадастаўляюцца паслугі рэзервавання або заказу лекавых сродкаў праз інтэрнэт. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.