Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.10.2020

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, хто адносіцца да кантактаў першага і другога ўзроўняў па COVID-19

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, хто з грамадзян адносіцца да кантактаў першага і другога ўзроўняў па COVID-19. Адпаведная пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 81 ад 2 кастрычніка 2020 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА. Да кантактаў першага ўзроўню адносяцца людзі, якія цесна кантактавалі з чалавекам, маючым інфекцыю COVID-19, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з'яўлення ў яго сімптомаў захворвання. Гэта таксама людзі, якія мелі стасункі з бессімптомным носьбітам, на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля даты забору матэрыялу для даследавання на гэту інфекцыю. Да кантактаў другога ўзроўню адносяцца дзеці ва ўзросце да 10 гадоў, якія наведваюць дзіцячы сад або школу, у тым выпадку, калі яны мелі магчымы кантакт з чалавекам з COVID-19 на працягу 4 дзён да і 10 дзён пасля з'яўлення ў яго сімптомаў захворвання. Гэта ж датычыцца і выпадкаў, калі дзеці мелі стасункі з бессімптомным носьбітам. Цесным лічыцца кантакт на працягу не менш як 15 хвілін на адлегласці менш як 1 м без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання. Магчымым - на адлегласці ад 1 м да 2 м без выкарыстання сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.