Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
16.11.2020

Міністэрства аховы здароўя разлічвае выйсці на плато па захваральнасці на каранавірус у снежні-студзені

Міністэрства аховы здароўя разлічвае выйсці на плато па захваральнасці на каранавірус у снежні 2020 года - студзені 2021-га. Аб гэтым расказаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір", паказанай 15 лістапада на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА. "Увогуле па рэспубліцы спадзяёмся, што сітуацыя з выхадам на плато будзе назірацца ў снежні, нават студзені. Але з улікам таго, што эпідсезон па захваральнасці на грып прагназуецца на студзень-люты, тут накладваюцца яшчэ і вострыя рэспіраторныя інфекцыі з грыпам. Самі разумееце, можам і да лютага з улікам гэтых інфекцый выйсці (на плато. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Аляксандр Тарасенка. Паводле яго ацэнкі, паступовае зніжэнне захваральнасці на COVID-19 магчыма "ўжо да вясны і нават бліжэй да лета". Хоць і цяпер у пэўных рэгіёнах, напрыклад у некаторых раёнах Мінскай вобласці, за апошні тыдзень адзначаецца зніжэнне захваральнасці на каранавірус. Галоўны санітарны ўрач адзначыў, што сітуацыя з COVID-19 сёння больш сур'ёзная, чым пры першай хвалі, але яна кантралюемая. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.