Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
08.10.2020

Мінпрацы: пенсіі выплачваюць своечасова, зваротаў наконт затрымкі няма

Фінансаванне і выплата пенсій ажыццяўляюцца своечасова і ў поўным аб'ёме. Зваротаў наконт пытання затрымкі выплат у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне не паступала. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны. Назначаныя гэтымі органамі пенсіі выплачваюцца па выбары атрымальнікаў праз аб'екты паштовай сувязі, банкі або спецыялізаваныя арганізацыі па дастаўцы. Выплата пенсій адбываецца штомесяц з 5-га па 26-е чысло. Пры гэтым кожнаму атрымальніку ўстаноўлена дата - канкрэтнае чысло, калі пенсія штомесяц дастаўляецца/выплачваецца (па жаданні пенсіянера) у аб'екце паштовай сувязі або залічваецца на рахунак пенсіянера ў банку. Калі дата выплаты пенсіі прыпадае на выхадныя або святочныя дні, то выплата ажыццяўляецца датэрмінова. "Фінансаванне і выплата пенсій у студзені-верасні праводзіліся своечасова і ў поўным аб'ёме, - запэўнілі ў Мінпрацы і сацабароны. - У кастрычніку таксама выплата пенсій пачалася своечасова. Зваротаў ад грамадзян у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па пытанні затрымкі выплаты пенсій не паступала". Калі ў пенсіянера ўзнікаюць якія-небудзь пытанні па выплаце пенсіі, ён можа звярнуцца ў орган, які ажыццяўляе яго пенсіянаванне, або на інфалінію Мінпрацы па тэлефоне 8 (017) 309-9-309. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.