Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.09.2020

МЗС Расіі ўказала амерыканскаму паслу на недапушчальнасць умяшання ў справы Беларусі

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка ў тэлефоннай размове з паслом ЗША ў РФ Джонам Саліванам, якая адбылася па ініцыятыве амерыканскага боку, заявіў аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У час размовы асноўная ўвага была ўдзелена апошнім падзеям у Беларусі, а таксама сітуацыі вакол урэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту, адзначылі ў МЗС РФ. "З расійскага боку падкрэслена недапушчальнасць якога-небудзь умяшання ва ўнутрыпалітычныя працэсы, спроб дэстабілізацыі і навязвання звонку аднабаковых пасрэдніцкіх паслуг, падкрэслілі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве. - Была адзначана перспектыўнасць ініцыятывы правядзення канстытуцыйнай рэформы, нацэленай на лібералізацыю палітычнай сістэмы Беларусі, з прыцягненнем да гэтага працэсу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, працоўных калектываў і дзелавых колаў". Па матэрыялах сайта БЕЛТА.