Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
04.10.2020

Настаўнікі да 2025 года будуць атрымліваць не менш за сярэднюю зарплату па краіне - Галоўчанка

Урад давядзе зарплату настаўнікаў у Беларусі да сярэдняй зарплаты па краіне не пазней як да 2025 года, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на цырымоніі ўзнагароджання пераможцы конкурсу "Настаўнік года 2020", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Шляхам паэтапнага штогадовага павелічэння заработнай платы педагогаў мы абавязкова давядзём яе да сярэдняй зарплаты па краіне не пазней як да 2025 года. Будзем і далей максімальна ўлічваць вашы інтарэсы, праводзіць работу па скарачэнні неўласцівых функцый, паляпшэнні ўмоў вашай нялёгкай працы, забеспячэнні сацыяльных гарантый. Урад прыме для гэтага ўсе магчымыя меры", - сказаў Раман Галоўчанка. Паводле яго слоў, дзяржава будзе і ў далейшым працаваць над павышэннем статусу педагагічнай работы. "Педагогі - эліта грамадства, вам вераць, да вас прыслухоўваюцца. І само жыццё сёння патрабуе ад настаўнікаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, паколькі ў будучым менавіта вашым вучням трэба будзе будаваць дзяржаву і кіраваць ёй", - адзначыў прэм'ер-міністр. Прыярытэтам школы Раман Галоўчанка назваў выхаванне актыўнай, думаючай моладзі, здольнай крытычна мысліць. Кіраўнік урада лічыць, што "дзякуючы вопыту і прафесіяналізму настаўнікаў сёння можна ганарыцца беларускай сістэмай адукацыі, якая цэніцца не толькі ў краінах СНД, але і далёка за яе межамі". Раман Галоўчанка ўзнагародзіў пераможцу конкурсу "Лепшы настаўнік года 2020". Ім стаў настаўнік геаграфіі сярэдняй школы нумар 19 Гомеля Вадзім Лосеў. Па матэрыялах сайта БЕЛТА.